Знакамітая выява Шчоткінай “праступіла” на сцяне ў Мазыры (фотафакт)
Знакамітая выява экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, з якой мінскія камунальнікі змагаліся тыдзень таму, сёння праступіла на сцяне будынка ў Мазыры. Пра гэта паведамілі ў групе "Мазыр" ВКонтакте. Пры гэтым у Шчоткінай з’явілася кампанія — Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Выява Шчоткінай, якая цяпер займае пасаду віцэ-спікера верхняй палаты парламента, суправаджаецца подпісам: “Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе. І будую сабе катэдж за 2 млн $”, а Мясніковічу невядомыя мастакі прыдумалі іншы тэкст: “Гэта я павысіў камуналку, а заробкі не”.