Зноў на адну капейку: у Беларусі другі тыдзень запар таннее паліва

Паліва ў Беларусі таннее / Reuters
Паліва ў Беларусі таннее / Reuters

У нядзелю 19 красавіка ў адзінаццаты раз за год зменюцца цэны на паліва ў Беларусі, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім". Бензін і дызель таннеюць на адну капейку — другі раз за два тыдні.

У рознічнага гандлю на аўтазапраўках цана на бензін АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубль 71 капейку, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубль 81 капейку, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 3 капейкі, дызельнае паліва — 1 рубль 81 капейку.

Апошні раз цэны на паліва змяняліся 12 красавіка. Тады яно таксама патаннела на адну капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі