Зорка “Еўрабачання” сабрала дапамогу ізраільскім вайскоўцам
Нэта Барзілай
Ізраільская спявачка Нэта Барзілай, вядомая ў свеце пасля перамогі на “Еўрабачанні” ў 2018 годзе, далучылася да падтрымкі вайскоўцаў пасля нападу з боку баевікоў ХАМАС.
Нэта сабрала ахвяраванні і набыла для вайскоўцаў ежу і прадметы першай неабходнасці. Адвезла дапамогу спявачка разам са сваім бацькам.
Барзілай — адна з тысяч грамадзян Ізраіля, якія спрабуюць падтрымаць сваіх вайскоўцаў у гэты час. Шмат хто набывае прадметы першай неабходнасці, іншыя масава здаюць кроў, якая патрэбная як параненым грамадзянскім, так і вайскоўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.