Ізраіль заклікае жыхароў Газы да эвакуацыі. ААН: гэта амаль немагчыма

Эвакуация из Сектора Газа

Жыхары Газы / Getty Images

Армія Ізраіля заклікае жыхароў Газы пакінуць паўночныя раёны перад чаканай наземнай аперацыяй, якую плануюць у адказ на тэрарыстычны напад баевікоў ХАМАС. Раней ізраільскія ўлады давалі 24 гадзіны на эвакуацыю, цяпер тэрмінаў не называюць, але, як сказаў прадстаўнік арміі Рычард Хехт, “яны павінны пачаць рухацца”.

У сваю чаргу, ААН заклікае Ізраіль пераглядзець патрабаванне і даць як мінімум больш часу на эвакуацыю.

"Арганізацыя Аб'яднаных Нацый лічыць немагчымым, каб такое перамяшчэнне [1,1 млн чалавек з поўначы Газы] адбылося без разбуральных гуманітарных наступстваў”, — заявіў генсек арганізацыі Антоніу Гутэрыш.

Занепакоенасць выказвае і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ): там кажуць, што шмат пацыентаў з медустаноў немагчыма перавезці, асабліва ва ўмовах, калі ў Газе вялікія праблемы з электрычнасцю, палівам і вадой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі