Чым розняцца 11 верасня ў ЗША і 7 кастрычніка ў Ізраілі, і чаго чакаць далей

Жанчына бяжыць да сховішча, Ізраіль

Жанчына бяжыць да сховішча, Ізраіль / Тамир Калифа/The New York Times/Redux

Сёння палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман збіраўся ехаць на рынак у Тэль-Авіве — і тут загучала сірэна. Таму Фрыдман адклаў паездку, і замест гэтага связаўся па тэлефоне з журналістам Еўрарадыё, каб растлумачыць, што адбываецца ў Ізраілі проста зараз.

Чаму напад ХАМАС нельга параўноўваць з 11 верасня? Чым ракеты ХАМАС адрозніваюцца ад тых, якія б'юць па Украіне?

Што будзе з двума мільёнамі жыхароў сектара Газа, калі Ізраіль пачне помсціць? І прычым тут блізкаўсходні менталітэт.

 

Шок. “Ішоў перыяд габрэйскіх святаў, тыдзень быў абсалютна нармальны”

— Што адбываецца вакол вас проста зараз?

— Вядома, шок у грамадстве адчуваецца. Яшчэ ўчора і пазаўчора ў горадзе амаль усё было зачыненае. Але ўжо сёння адкрываюцца крамы і ўстановы, на вуліцах пабольшала людзей. Але яшчэ нельга сказаць, што жыццё вярнулася да нармальнасці.

Не, нармальнасці няма. Але ў Ізраілі прывыклі да жыцця ў такой надзвычайнай сітуацыі. І трэба разумець, што становішча для розных частак краіны значна адрозніваецца.

У той частцы Ізраіля, якая прымыкае да сектара Газа — так, там становішча цяжкае. Там абстрэлы, пастаянныя бамбардзіроўкі... Тут, у Тэль-Авіве, мы бачым, як ляцяць самалёты ў бок сектара Газа, і разумеем, што яны ляцяць бамбіць.

Чем отличается 11 сентября в США и 7 октября в Израиле, и чего ждать дальше
Аляксандр Фрыдман / фота з асабістага архіва

Што датычыцца паўночнай часткі Ізраіля, тут, вядома, спакайней. Так, сёння ўдары наносіліся і па Тэль-Авіве —важнай мэтай для ХАМАС з'яўляецца аэрапорт. Але сістэма СПА тут вельмі добрая, і яна спраўляецца.

І тут развітая сістэма апавяшчэння аб ракетных ударах. Гэта значыць кожны чалавек можа ўсталяваць на тэлефон праграму, праз якую будзе атрымліваць інфармацыю пра тое, што рыхтуецца ўдар. І раніцай у суботу ўсім сталі прыходзіць гэтыя абвесткі. Спачатку яны тычыліся тых, хто жыве на прылеглых да сектара Газа тэрыторыях. А потым стала зразумела: маштаб іншы.

Сталі прыходзіць навіны пра закладнікаў, пра расстраляных... А потым ракеты пайшлі ў бок двух ключавых гарадоў Ізраіля — Ерусаліма і Тэль-Авіва. Тады, у суботу, мне таксама давялося і наведаць сховішча, і пастаяць на лесвіцы.

— На лесвіцы?

—У Ізраілі людзі звычайна выходзяць на лесвіцы падчас абвесткі аб ракетных ударах. Гэта лічаць самым бяспечным месцам.

Ракеты як правіла трапляюць у верхнія паверхі. У палестынцаў няма такіх ракет, якія абвальваюць дамы, як расійскія ракеты абвальваюць украінскія дамы.

Чем отличается 11 сентября в США и 7 октября в Израиле, и чего ждать дальше
Палестынцы рэагуюць на ўдары Ізраіля па жылым доме ў Газе. Ясір Кудых/Reuters

А што тычыцца дапамогі з боку арабскіх краін і Ірана, дык яны заўсёды выкарыстоўвалі Газу ў якасці гарматнага мяса для дасягнення сваіх уласных мэтаў. Так што і тут на нейкую сур'ёзную дапамогу разлічваць не даводзіцца.

— Дапусцім, Ізраіль расправіўся з ХАМАС. Што адбываецца ў Газе далей?

— Гэта для ізраільскіх уладаў вялікае пытанне.

Чыя ўлада там будзе ўсталяваная? Як кантраляваць тэрыторыю, дзе пражывае некалькі мільёнаў людзей з лютымі антыізраільскімі настроямі? Людзі, якія радуюцца забойству яўрэйскіх жанчын? Якія здзекуюцца над трупамі ізраільскіх салдат? Як з гэтымі людзьмі ўжывацца, як іх можна кантраляваць?

Паспрабаваць вярнуць кантроль Палестынскай аўтаноміі над сектарам Газа? Але ці захоча Махмуд Абас (прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі) узяць гэты кантроль? Або перадаць кантроль егіпцянам, бо ў свой час Газа ўваходзіла ў склад Егіпта? Але гэта бедны, разбураны, эканамічна мёртвы рэгіён — і егіпцянам ён абсалютна не патрэбны.

Гэтыя пытанні цікавыя — і на іх няма адказаў. Калі я запытваў пра гэта ў сваіх калегаў, калі пытаў пра тое, што будзе ў Газе, яны шчыра адказвалі — мы не ведаем.

 

Рэфлексіі. Ці можа гэта быць пачаткам трэцяй сусветнай?

— Зараз многія спрабуюць сабе растлумачыць незразумелае цераз зразумелае і параўноўваюць напад ХАМАС з нападам Расіі на Украіну. А на самай справе ці шмат падабенства?

— Усё ж такі кантэкст трошкі іншы. Але агульныя моманты ёсць, і яны звязаныя з раптоўнасцю нападу. У Ізраілі таксама ніхто па сутнасці не верыў, што такое развіццё падзей магчымае, таксама як і ва Украіне не хацелі верыць у тое, што расіяне ўварвуцца. І рэпарцёры, якія працавалі ва Украіне, а цяпер працуюць тут, таксама шакаваныя жорсткасцю ХАМАС.

Калі працягваць гаварыць пра сувязі з Украінай, тут высока адзначаюць пазіцыю, якую заняў Уладзімір Зяленскі — ён выказаў безумоўную салідарнасць з Ізраілем. І не дзіва, што Беньямін Нетаньяху патэлефанаваў Уладзіміру Зяленскаму — аднаму з нямногіх сусветных лідараў. Зараз размовы вядуцца толькі з безагаворачнымі саюзнікамі. Напрыклад, французскаму прэзідэнту Нетаньяху так і не патэлефанаваў.

— Дарэчы пра падабенствы: і Нетаньяху, і Зяленскі да пачатку вайны падышлі ў стане палітычнага крызісу. Але Зяленскі з уварваннем Расіі змог стаць агульнаўкраінскім лідарам — а вось у Нетаньяху, здаецца, адваротная сітуацыя?

— У першы дзень у мясцовых медыях я прачытаў шмат дрэнных слоў у дачыненні да ўрада Нетаньяху за тое, што яны дапусцілі гэта ўварванне. За тое, што краіна была да яго негатовая. За тое, што такі жах адбыўся на тэрыторыі Ізраіля.

Зараз пытанні да Нетаньяху адклаліся. Грамадства павінна з'яднацца. Грамадства павінна даць адказ. Ізраіль павінен перамагчы, і калі пераможа — тады пачнецца разбор палётаў.

Можна будзе доўга спрачацца пра тое, ці ёсць асабістая віна Нетаньяху ў тым, што на тэрыторыі Ізраіля адбыліся такія падзеі, у тым, што была падарваная вера людзей у сваю бяспеку, што дзяржава страціла кантроль над сітуацыяй. Ці зможа Нетаньяху выйсці з гэтага крызісу? Хутчэй за ўсё не.

Але акурат зараз ізраільцян займаюць тры пытанні. Першае — ці хопіць у Нетаньяху рашучасці пайсці да канца і выканаць дэклараваную мэту знішчэння ХАМАСа. ХАМАС ужо выкінуты з тэрыторыі Ізраіля — цяпер пачнецца працэс яго поўнай ліквідацыі.

Другое пытанне — як будуць паводзіць сябе ізраільскія арабы. Ці пачнуць яны паўстанне?

Трэцяе пытанне — як будзе паводзіць сябе Хезбала. Яны паабяцалі, што ў выпадку наземнай аперацыі пачнуць вайну супраць Ізраіля, але пакуль проста з салідарнасці ўдарылі ракетай па поўначы Ізраіля. Ізраіль жа адказаў жорсткім артылерыйскім абстрэлам. І пасля гэтага на поўначы ўсё сціхла.

Але што яны будуць рабіць далей? Калі арабскага "хваста" не будзе, калі не будзе ўмяшання Хезбалы, то Ізраіль даволі хутка навядзе парадак у Газе. Гаворка можа ісці пра некалькі тыдняў. Але не выключана абвастрэнне на поўначы. І калі баявыя дзеянні перакінуцца туды, усё можа выглядаць нашмат горш.

— Трецяя сусветная?

— Адказаць на гэтае пытанне мы зможам толькі рэтраспектыўна — пасля таго, як гэтыя падзеі скончацца. Ніхто не ведае, напрыклад, наколькі Іран гатовы ваяваць. Усім зразумела, што Іран рыхтаваў ХАМАС, што ён падтрымлівае гэта — але самі іранцы гэта адмаўляюць. Бо калі Іран гэта прызнае, то ў Ізраіля не застанецца іншых магчымасцяў, акрамя як нанесці удар па Іране.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі