Зроблены яшчэ адзін крок да адкрыцця прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі

У Мінску парафіраваны праект пагаднення паміж беларускім урадам і Еўракамісіяй аб адкрыцці яе прадстаўніцтва ў Беларусі. Перамовы прайшлі 5 снежня ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. У іх узялі ўдзел намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валерый Варанецкі і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Ен Боўг.

Падчас сустрэчы адзначалася, што адкрыццё прадстаўніцтва павінна мець за мэту ўмацаванне і развіццё сяброўскіх стасункаў паміж нашай краінай і ЕС. Цяпер праект пагаднення накіруюць вышэйшым органам улады Беларусі і Еўрасаюза, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі