ЗША не далі візу кіраўніку МУС Расіі Уладзіміру Калакольцаву

ЗША не далі візу кіраўніку МУС Расіі Уладзіміру Калакольцаву

Міністра ўнутраных спраў Расіі Уладзіміра Калакольцава не пусцілі ў ЗША. Пра гэта расійскім СМІ паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя.

Калакольцаў разам з іншымі сілавікамі планаваў паўдзельнічаць у сустрэчы кіраўнікоў паліцэйскіх службаў краін ААН. Але ніхто з расійскай дэлегацыі не змог атрымаць амерыканскія візы.

Калакольцаў трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны. А ў "чорным спісе" ЗША ён лічыцца яшчэ з красавіка 2018 года: разам з іншымі расійскімі сілавікамі ён трапіў пад санкцыі па падазрэнні ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Аднак у чэрвені таго ж года Калакольцаву выдавалі амерыканскую візу для ўдзелу ў аналагічным мерапрыемстве пад эгідай ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі