ЗША пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі — Джонатан Мур
Злучаныя Штаты Амерыкі збіраюцца пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Такую заяву зрабіў Часовы павераны ў справах ЗША ў нашай краіне Джонатан Мур на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Мур пацвердзіў, што ў Беларусі застаюцца працаваць толькі 6 амерыканскіх дыпламатаў. Таксама ён адзначыў, што эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і беларускіх прадпрыемстваў не будуць спыненыя, а наадварот — пашыраныя. Праўда, дыпламат не ўдакладніў, якія з нашых прадпрыемстваў можа спасцігнуць лёс "Белнафтахіму".
Што тычыцца гуманітарных культурных і навучальных праграм, а таксама ўжо традыцыйнага фестывалю "Амбасовішча", то Часовы павераны сказаў: "Пакуль я буду ў Беларусі і буду выконваць свае абавязкі, усе праграмы будуць працягвацца. А "Амбасовішча" абавязкова пройдзе".
Дыпламат зазначыў, што ЗША па-ранейшаму будзе патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў: "Не важна, колькі амерыканскіх дыпламатаў застанецца працаваць у Беларусі, — важна, колькі ў Беларусі палітвязняў". Ён падкрэсліў, што колькасць палітзняволеных у нашай краіне апошнім часам павялічылася да трох чалавек.
Нагадаем, што сёння МЗС Беларусі ўручыла Часоваму паверанаму ноту са спісам дыпламатаў, якія высылаюцца з нашай краіны.
Зміцер Панямонаў