ЗША выходзяць з Парыжскага пагаднення па клімаце

ЗША выходзяць з Парыжскага пагаднення па клімаце

ЗША падалі афіцыйнае паведамленне ў ААН пра свой намер выйсці з Парыжскага пагаднення па клімаце. Дзярждэпартамент заяўляе, што краіна працягне скарачаць выкіды парніковых газаў за кошт інавацыяў і тэхналагічных дасягненняў. Апроч таго, амерыканскі ўрад гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі, каб дапамагчы ім больш эфектыўна выкарыстоўваць выкапневыя віды паліва і ўкараняць тэхналогіі аднаўляльных і іншых чыстых крыніцаў энергіі.

1 ліпеня прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў пра выхад краіны з Парыжскага пагаднення і патлумачыў, што выкананне дамоўленасцяў можа прынесці страты ЗША, перадаюць замежныя СМІ.

Парыжскае пагадненне, заключанае ў 2015 годзе, прадугледжвае выдзяленне 100 мільярдаў долараў краінам, якія развіваюцца, для вырашэння кліматычных праблемаў. Яно прыйшло на змену Кіёцкаму пратаколу, прынятаму ў 1997 годзе. Паводле гэтага дакумента развітыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай павінны скараціць або стабілізаваць выкіды шкодных для навакольнага асяроддзя парніковых газаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі