Зяленскі даручыў праверыць гатоўнасць войска да ўварвання з Беларусі
Уладзімір Зяленскі на пасяджэнні стаўкі галоўнакамандуючага даручыў правесці праверку гатоўнасці ў чатырох абласцях наконт магчымага ўварвання ва Украіну з боку Беларусі. Пра гэта распавёў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў, піша pravda.com.ua.
"Што датычыць напрамку з Беларусі. Я хачу паведаміць, што, акрамя РНБА, стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага... Учора прэзідэнт сабраў стаўку, і прагаворвалася менавіта гэтае пытанне — пытанне Беларусі.
Давалі ацэнку ўсе нашы органы, якія да гэтага датычныя — што там адбываецца, у якім стане знаходзіцца сёння войска Беларусі, колькі там вайскоўцаў РФ, якія планы. Усё гэта знаходзіцца на кантролі нашага прэзідэнта, і стаўка ўчора менавіта з гэтай нагоды працавала даволі доўга. І я лічу, што дастаткова эфектыўна", — патлумачыў Данілаў.
Перад гэтым беларускае войска працягеула свае вучэнні да 25 чэрвеня.
Дарэчы, у якіх менавіта абласцях бедзе праходзіць праверка, Данілаў не ўдакладніў. З Беларуссю мяжуюць аяць абласцей Украіны: Чарнігаўская, Кіеўская, Жытомірская, Ровенская і Валынская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.