Зяленскі працягне "Мінскі працэс", але "будуць кадравыя замены"

Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters
Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters

Акцёр і палітык Уладзімір Зяленскі, які выйграе прэзідэнцкія выбары ва Украіне, лічыць, што "Мінскі працэс" урэгулявання сітуацыі на Данбасе павінен працягвацца. "Я думаю, будуць кадравыя замены, — сказаў Зяленскі на сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля закрыцця выбарчых участкаў. — Галоўнае — спыніць агонь".

Скончыць вайну на паўднёвым усходзе Украіны Зяленскі збіраецца з дапамогай інфармацыйнай вайны. Палітык папрасіў у журналістаў дапамогі, каб арганізаваць яе.

"Мінскі працэс" быў запушчаны ў лютым 2015 года, калі ў сталіцы Беларусі за сталом перамоў сустрэліся прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. "Нармандская чацвёрка" прыняла "Мінскія пагадненні", якія прадугледжвалі спыненне агню, абмен палоннымі і іншыя захады па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі