Зяленскі ў Данецкай вобласці ўручаў узнагароды ўкраінскім вайскоўцам
Уладзімір Зяленскі і байцы, якія прайшлі Бахмут / president.gov.ua
26 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Данецкую вобласць. Ён уручаў узнагароды ўкраінскім байцам з падраздзяленняў аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск "Хорціца", якія адзначыліся ў цяжкіх баях пад Бахмутам. Вайскоўцы рабілі здымкі з Зяленскім.
"Украіна ганарыцца кожным з вас. Вы — крутыя, дужыя. Нашы сапраўдныя ўкраінцы, — цытуе словы ўкраінскага прэзідэнта яго прэс-служба. — І ўсе ў дзяржаве, хто не на фронце, выдатна разумеюць, што вы робіце сёння самую складаную працу. І ўсе ведаюць, што ўсходні кірунак — вельмі складаны, тут горача. Таму я ўпэўнены, што вялікі ўнёсак у будучую перамогу зробіце менавіта вы".
Камандуючы "Хорціцы" генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі распавёў пра аператыўную сітуацыю на фронце на гэтым накірунку і пра "перспектывы яе развіцця".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.