1 снежня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты
1 снежня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
На 4-10 капеек вырастуць цэны на некаторыя віды цыгарэт LD, Monte Carlo, Camel, Winston, Richmond, Sobranie, якія вырабляе "Тытунь-Інвест".
На 10-25 капеек падаражэюць некаторыя віды Richmond, Aroma Rich, Kiss — гэтыя маркі ў Беларусь увозіць кампанія "Беларусьгандаль".
А вось гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" і кампанія "Інтэр табака" ў снежні павышаць кошты на сваю прадукцыю не будуць.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц мяняць рознічныя цэны на сваю прадукцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.