12:19 Беларускія паравозы трапяць у міжнародную выставу
Беларускія паравозы трапяць у экспазіцыю міжнароднай выставы "Гісторыя чыгуначнага транспарта", якая будзе арганізаваная ў англійскім горадзе Сандэрленд.
Пра гэта паведаміў дырэктар музея чыгуначнай тэхнікі Беларусі Віктар Грыцук. Па яго словах, у лютым музей наведала здымачная група англічан, якія збіраюць інфармацыю пра гісторыю чыгуначнага транспарта ў шматлікіх краінах свету.
Госці азнаёміліся з экспанатамі беларускага музея, правялі здымку відэаролікаў аб паравозах, а ўсю інфармацыю пра іх занеслі ў адмысловыя дзённікі.
У хуткім часе звесткі аб паравозах музея чыгуначнай тэхнікі Беларусі, фотаздымкі і відэаінфармацыя стане не толькі часткай міжнароднай выставы, але і трапіць у склад экспазіцыі музея ў Англіі.
Інфармуе БЕЛТА