12:50 Амністыя Казуліну не свеціць

Учора на нарадзе з міністрам унутраных справаў Уладзімірам Навумавым кіраўнік Беларусі даў даручэнне падрыхтаваць амністыю. Аднак наўрад ці яна закране экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Ён адзіны з усёй калоніі не падпісаў забавязанне пра паслухмяныя паводзіны. Гэты дакумент азначае, што вязень стаў на шлях выпраўлення.

Па словах начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Уладзіміра Коўчура, амністыя можа прымяняцца і да тых, хто не раскаяўся. Галоўнае, каб чалавек не парушаў турэмны рэжым.

Аднак “Інтэрфакс” паведамляе, што пад амністыю патрапяць толькі тыя, хто здзейсніў менш цяжкія злачынствы і стаў на шлях выпраўлення.

Дарэчы, апошяняя амністыя была абвешчаная два гады таму. Тады сямі тысячам вязняў скарацілі тэрмін пакарання на год. Сярод іх былі Міхаіл Марыніч, Юрый Бандажэўскі, Ягор Рыбакоў. Яшчэ каля 4 тысяч чалавек выйшлі на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі