14-гадовы мінчук атрымаў 27 тысяч вольт і застаўся жывы
14-гадовы мінчук атрымаў 27 тысяч
вольт і застаўся жывы. Сяргей пераходзіў рэйкі на станцыі Мінск-Сартавальны. На
шляху трапіўся таварны састаў. Падлетак вырашыў скараціць шлях: забраўся на
страху вагона, выпрастаўся – і атрымаў мацнейшы ўдар токам.
На нейкі час пасля ўдару ён страціў прытомнасць. Пасля ачуняў, нейкім цудам спусціўся з вагона і дабраўся да прыпынку грамадскага транспарта "Ручай".
Пацярпелага адразу жа даставілі ў 2-ю клінічную лякарню з тэрмічнымі апёкамі тулава і рук плошчай ў 30%. Па меркаванні журналістаў газеты “Рэспубліка”, наўрад ці ён зачапіў правады высокавольтнай лініі – іначай маментальна згарэў бы. Хутчэй за ўсё, яго стукнула разрадам току, які ўтварыўся ля лініі.