14:47 Салігорскія чыноўнікі забаранілі пікет шахцёраў з дапамогай грыпу

Чыноўнікі забаранілі пратэставаць шахцёрам «Беларуськалія». Яны спасылаюцца на аб’яўленую ў Салігорску эпідэмію грыпу. Незалежны прафсаюз работнікаў прадпрыемства падаваў ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 14 сакавіка пікета ў падтрымку сваіх патрабаванняў.

Шахцёры меркавалі выказаць сваё стаўленне да законапраекту аб пенсійным забеспячэнні, які прадугледжвае пазбаўленне працоўных ільготных пенсій. Таксама яны хацелі прыцягнуць увагу да праблемы павелічэння заробкаў работнікаў абагачальных фабрык і да вырашэння жыллёвых праблемаў працоўных прадпрыемства.

На акцыю пратэсту незалежны прафсаюз меркаваў вывесці да тысячы сваіх прыхільнікаў, адзначае газета «Салідарнасць».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі