15:32 На Піншчыне затрымалі браканьераў
У Пінску распачалі крымінальную справу ў дачыненні пяці мясцовых жыхароў, якія застрэлілі казулю. Іх затрымалі 18 лютага ў лесе каля вёскі Перахрэсце. Высветлілася, што
браканьерствам займаліся два ляснікі і тры супрацоўнікі розных
арганізацый раённага цэнтра.
Праваахоўнікі знайшлі ў аўтамабілі «Фіат» мяса казулі і чатыры стрэльбы з патронамі. Страты ад незаконнага палявання склалі 1 мільён 800 тысяч рублёў.
Праваахоўнікі знайшлі ў аўтамабілі «Фіат» мяса казулі і чатыры стрэльбы з патронамі. Страты ад незаконнага палявання склалі 1 мільён 800 тысяч рублёў.