+163 за суткі: Мінздароўя агучыла новую статыстыку па каранавірусу

Жыхары беларускага Іўя падчас пандэміі каранавіруса, травень 2020 года / Еўрарадыё
Жыхары беларускага Іўя падчас пандэміі каранавіруса, травень 2020 года / Еўрарадыё

На суботу 11 ліпеня ў Беларусі зафіксавана 64 767 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (+163 чалавека за апошнія 24 гадзіны), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З іх паправіліся 54 919 пацыентаў (+665), памерла 459 чалавек (+5).

За ўвесь перыяд пандэміі ў лабараторыях краіны праведзена 1 123 158 тэстаў. Цікава, што 10 ліпеня Мінздароўя заявіла аб 193 новых выпадках заражэння. Прама відаць, як краіна ідзе да перамогі над інфекцыяй гіганцкімі крокамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі