17:37 Шырак не будзе змагацца за прэзідэнцкую пасаду

Прэзідэнт Францыі Жак Шырак не будзе балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін на будучых у красавіку-траўні выбарах кіраўніка краіны. Пра гэта ён заявіў падчас звароту нацыі ў нядзелю.

Але ён паабяцаў выказаць сваю падтрымку камусьці з кандыдатаў у прэзідэнты і выказаў пры гэтым шэраг канкрэтных пажаданняў.

Шырак заклікаў французаў “ніколі не прымаць любых праяваў экстрэмізму, расізму ці антысэмітызму”, не губляць веры ў францускую сацыяльна-эканамічную мадэль і падкрэсліў важную ролю сваёй краіны ў міжнародным жыцці.

Палітычныя назіральнікі разглядаюць выступ як канчатковы сыход Жака Шырака з вялікай палітыкі пасля 45 год актыўнай палітычнай дзейнасці.

Нагадаю, што першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 22 красавіка, калі спатрэбіцца другі, то ён пройдзе 6 мая.

Мандат Шырака скончваецца апоўначы 16 мая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі