18 тон беларускага масла не пусцілі ў Расію
Прадукцыю вярнулі адпраўніку з-за прэтэнзіяў да суправаджальных дакументаў.
У Смаленскай вобласці забаронены ўвоз у Расію болей як 18 тон масла “Сялянскага” вытворчасці беларускага ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат”.
Пра гэта паведамляе Interfax.ru са спасылкай на ўпраўленне Россельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай вобласці.
“Груз суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, нумар якога цалкам супадаў з аналагічным дакументам, выдадзеным на партыю малочнай прадукцыі іншага беларускага прадпрыемства і ўжо ўлічанай у пункце папярэдняга паведамлення “Красная горка” 2 студзеня 2015 года”, — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Несапраўдны ветэрынарны сертыфікат, паводле яго словаў, стаў прычынай звароту прадукцыі адпраўніку.