19:37 Салігорскія шахцёры рыхтуюць шэсце і мітынг
Салігорскія шахцёры збіраюцца мітынгаваць на галоўнай плошчы горада.
Незалежны прасаюз гарнякоў запланаваў на 13 красавіка шэсце і мітынг супраць пазбаўлення працоўных ільготных пенсіяў і за павелічэнне заробкаў работнікаў абагачальных фабрык вытворчага аб’яднання «Беларуськалія».
Нагадаем, гарадскія ўлады раней ужо адмовілі незалежнаму прафсаюзу ў такой акцыі. Падставай для гэтага была названая эпідэмія грыпу ў Салігорску. Аднак мясцовыя эпідэміолагі не былі супраць правядзення мерапрыемства, наадварот, яны радзілі часцей бываць на вуліцы.
Адзначае сайт praca-by.info