2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

Пачынаючы з 1967 года па ініцыятыве і вырашэнню Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Ганса Хрысціяна Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

Звычайна да гэтага дня ў многіх краінах прымяркоўваюць правядзенне тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, арганізоўваюць конкурсы, выставы, канферэнцыі і фестывалі, прысвечаныя лепшым кнігам свету. Тым самым падкрэсліваецца вечная роля дзіцячай кнігі ў фарміраванні духоўнага і інтэлектуальнага аблічча новых пакаленняў.

У гэты дзень, у межах грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дзіцячай кнігі "Яська і конік ягоны Грыўка" Юрыя Усціновіча. Кніга прысвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі – Грунвальдскай бітве – і з'яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кнігаў для дзяцей. Імпрэза адбудзецца ў музіі "Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва"  Пачатак а 15.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі