21 сакавіка Мінск наведае прэм’ер Расіі Віктар Зубкоў

Старшыня ўраду Расіі Віктар Зубкоў прыбудзе ў Мінск 21 сакавіка для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце беларускага ўраду. Чакаецца, што 21 сакавіка адбудзецца сустрэча В.Зубкова з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у вузкім коле, а затым адбудзецца пасяджэнне саюзнага Саўміна, на якім будуць разгледжаныя 23 пытанні.

У прыватнасці, будуць разгледжаныя праблемы субсідавання аграпрамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, пытанні аб падрыхтоўцы новай, трэцяй па ліку саюзнай праграмы развіцця дызельнага аўтамабілебудаўніцтва, аб праграмах вытворчасці хімічных валокнаў. Апроч гэтага, удзельнікі сустрэчы маюць намер прааналізаваць цэнавую палітыку Саюзнай дзяржавы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі