22 лютага ў Маскве пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД

22 лютага ў Маскве адбудзецца нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД. Як паведамілі ў мінскай штаб-кватэры арганізацыі, рашэнне аб правядзенні ў лютым 2008 года нефармальнага саміту было прынята па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна яшчэ ў кастрычніку 2007 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Душанбэ.
Парадак дня такіх мерапрыемстваў загадзя не фарміруецца. Запрашэнні на нефармальную сустрэчу накіраваны прэзідэнтам усіх краін СНД.

Некаторыя з іх ужо пацвердзілі свой удзел. У прыватнасці, гэта прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў. Ці возьме ўдзел у нефармальным саміце прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пакуль невядома.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі