24 траўня зноў павысяцца цэны на аўтамабільнае паліва

24 траўня зноў павысяцца цэны на аўтамабільнае паліва

24 траўня канцэрн "Белнафтахім" чарговы раз падымае цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта 13-е падаражанне з пачатку года.

Цэны, як і раней, вырастуць на 2 капейкі. Кошты будуць наступныя:

АІ-98 — 2,58 рубля;
АІ-95 — 2,36 рубля;
АІ-92 — 2,26 рубля;
дызельнае паліва — 2,36 рубля.

Як распавядала Еўрарадыё, памежныя АЗС прадаюць дызельнае паліва значна даражэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі