25 млн рублёў - за кожную перамогу нашых хакеістаў на чэмпіянаце свету
За кожную перамогу зборнай Беларусі, а таксама за кожны "сухі" матч на чэмпіянаце свету адна з хакейных школ краіны будзе атрымліваць 25 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Прэзідэнцкі спартовы клуб. Сертыфікаты на 25 млн рублёў падчас чэмпіянату будуць уручацца аўтарам пераможных шайбаў беларускай каманды і галкіперам, якія згулялі "на нуль". Гэтыя хакеісты атрымаюць права выбару, у якую з дзіцяча-юнацкіх хакейных школ краіны пасля завяршэння сусветнага першынства накіраваць грошы. Перададзеная сума мусіць быць выкарыстаная на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы і на арганізацыю спартовых мерапрыемстваў.
Нагадаем, першы матч беларускія хакеісты згуляюць у Кёльне з камандай Казахстану 9 траўня.
Нагадаем, першы матч беларускія хакеісты згуляюць у Кёльне з камандай Казахстану 9 траўня.