26 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
26 красавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва. Ізноў на 2 капейкі.
Такім чынам, новыя кошты за 1 літр:
АІ-92 — 2 рублі 18 капеек;
АІ-95 — 2 рублі 28 капеек;
АІ-98 — 2 рублі 50 капеек;
"дызель" — 2 рублі 28 капеек.
Гэта ўжо дзявятае павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва з пачатку года. Папярэдняе падаражанне адбылося тыдзень таму.
З пачатку вайны ва Украіне бензін і дызельнае паліва падаражэлі ўжо на 16 капеек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.