26 лістапада ў Варшаве пройдзе Дзень Беларускіх Герояў

Дзень Беларускіх Герояў у Варшаве

Дзень Беларускіх Герояў у Варшаве / Еўрарадыё

26 лістапада, у гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну ў Варшаве будзе адзначаны Дзень Беларускіх Герояў. Цяпер ідзе падрыхтоўка да вялікага маршу. Яго ўдзельнікі пачнуць збірацца а 13-й гадзіне ў цэнтры горада, каля будынка па адрасе ul. Nowy Świat 15.

Адтуль яны пройдуць да помніка Мікалаю Каперніку — пляцоўкі, дзе традыцыйна збіраюцца прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху ў Варшаве.

Падзеі Слуцкага Збройнага Чыну разгортваліся 103 гады таму. Тады сяляне са Слуцка і яго наваколляў распачалі збройную барацьбу супраць бальшавікоў.

Аргкамітэт варшаўскага маршу звяртаецца да ўсіх беларусаў з заклікам 26-27 лістапада ўшанаваць памяць герояў. І не толькі тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі 100 гадоў таму, але і тых, хто робіць гэта цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі