28 верасня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі 28 верасня зноў падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".
Як заўжды, кошты павысяцца на 1 капейку. З заўтрашняга дня за 1 літр паліва давядзецца заплаціць:
АІ-98 - 2,31;
АІ-95 — 2,09;
АІ-92 — 1,99;
"дызель" — 2,09.
Дарэчы, гэта 29-я змена цэн на паліва з пачатку года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.