8 чэрвеня ў Мінску абмяжуюць продаж алкаголю
8 чэрвеня ў Мінску будзе абмежаваны продаж алкаголю. Адпаведнае рашэнне №1247 Мінгарвыканкам прыняў яшчэ 25 красавiка, перадае БЕЛТА.
Абмежаванне звязанае з правядзеннем выпускных вечароў у школьнікаў. Продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадасу, шампанскага ды іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш адсоткаў) будзе абмежаваны з 8:00 8 чэрвеня да 8:00 9 чэрвеня.
Алкаголь можна будзе толькі купіць на разліў на аб'ектах грамадскага харчавання.
Таксама ў гэтыя дні ў мінскіх крамах не будуць прадавацца піва і слабаалкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%.