3-гадовы Данік Саннікаў ўжо не верыць у "камандзіроўку" таты
Новы адвакат Ірыны Халіп — Ганна Бахціна пакуль не атрымала дазволу на сустрэчу са сваёй падабароннай, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Як паведаміў Радыё "Свабода" бацька Ірыны Ўладзімір Халіп, адвакатка падала адпаведныя заявы, якія пакуль разглядаюцца следствам. Ён таксама дадаў, што ненармальнасць сітуацыі пачаў разумець нават 3-гадовы ўнук Данік. Малы гаворыць, што людзі, якія ахоўваюць маму, павінны прывезці і тату. У расповеды пра "камандзіроўку" Андрэя Саннікава ён, выглядае на тое, ужо не верыць.