5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга Фінькевіча

Скаргу палітвязня Артура Фінькевіча на снежаньскі прысуд 5 лютага разгледзіць Магілёўскі абласны суд.  Нагадаем, моладзевага актывіста, які адбываў у Магілёве “хімію”, летась прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання і асудзілі на паўтара года зняволення. Да заканчэння тэрміну яму заставаўся толькі месяц.

Паседжанне суда мусіць распачацца а 10-й гадзіне ў аўторак.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі