50 удзельнікаў мітынга ахоўвалі аж 250 міліцыянтаў
Такі незвычайны выпадак адбыўся ў Львове, дзе прадстаўнікі левых сілаў і ветэранскіх арганізацый сёння адзначалі Свята працы.
Сацыялісты, камуністы і ветэраны з чырвонымі сцягамі мітынгавалі каля Манумента славы воінам-вызваліцелям.
Каб зберагчы іх ад прадстаўнікоў нацыяналістычных сілаў, якія традыцыйна маюць моцныя пазіцыі ў Львове, на ахову месца правядзення акцыі было выстаўлена каля 250 міліцыянтаў. Таксама непадалёку быў заўважаны аўтобус з байцамі спецпадраздзялення міліцыі, паведамляе УНІАН.