Сёння адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
7 траўня 1895 года пецярбурскі прафэсар Аляксандар Папоў прадэманстраваў свету першы радыёпрыймач.
У Беларусі прафесійнае свята працаўнікоў усіх галінаў сувязі было заснаванае ў 1998 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што Сусветны дзень радыё адзначаецца 13 лютага. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА і прымеркаваны да ўгодкаў стварэння ў 1946 годзе Радыё ААН.
Учора ў сталічным клубе Re:Public Еўрарадыё зладзіла вялікі канцэрт да Дня радыё. На сцэне выступалі “Крама”, Neuro Dubel, Pomidor/OFF, :B:N: і "Мутнаевока”.
Фота — ria.ru