У Магілёве пройдуць “Зялёныя святкі”

Месцам правядзення свята стане этнаграфічны комплекс народных промыслаў у Зялёным Гаі (мікрараён “Спадарожнік”).



“Зялёныя святкі” — характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх святаў. У даўніну прынята было ўшаноўваць зеляніну, дрэвы, кветкі, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Менавіта яны стануць прыродным атачэннем свята, вызначаючы яго вобразнасць і змест. Для аздаблення тэрыторыі фэста плануецца выкарыстанне аб’ектаў лэнд-арт.


На святочных пляцоўках можна будзе паўдзельнічаць у старадаўніх траецкіх абрадах, пагуляць у гульні, патаньчыць і паслухаць абрадавыя лірычныя спевы ў выкананні фальклорных гуртоў. Будзе працаваць кірмаш рамёстваў. У канцэртнай праграме выступяць гурты Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада і інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі