54-гадовы Юрый Пудышаў дапамог МТЗ-РІПА атрымаць кубкавую перамогу

У матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі паміж "ПМЦ-Паставы" і мінскім МТЗ-РІПА на 67-й хвіліне на замену выйшаў 54-гадовы Юрый Пудышаў. Ён пачаў галявую атаку, пасля якой мінчукі забілі гол. МТЗ-РІПА перамог з лікам 3:1, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, у жніўні 2007 года капітан “залатога” складу мінскага “Дынама” 1982 года таксама згуляў у матчы 1/16 Кубка Беларусі за МТЗ-РЫПА. Тады ў Ганцавічах мінчукі выйгралі ў мясцовага ПМК-7 з лікам 3:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі