7 тыдняў без змен: кошты на аўтамабільнае паліва засталіся ранейшымі

Аўтамабілі ў Мінску
Аўтамабілі ў Мінску

На выходных 27-28 чэрвеня аўтамабільнае паліва ў Беларусі не патаннела і не падаражэла. Ужо 7 тыдняў канцэрн "Белнафтахім" не мяняе цэны на запраўках.

Нагадаем, з пачатку года да сакавіка цэны на дызель і бензін ў Беларусі раслі кожны тыдзень на 1 капейку. З сакавіка па пачатак красавіка паліва не даражэла, а з пачатку красавіка да пачатку мая таннела. За гэты час цэны ўпалі на 5 капеек за літр ДТ і кожнага віду бензіну. Аднак з 10 траўня падзенне коштаў спынілася.

Такім чынам, АІ-92-К5-Еўра, як і раней, каштуе 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра  — 1,78 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі, дызельнае паліва — 1,78 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі