72-гадовы француз пераплыў Атлантычны акіян у бочцы

72-гадовы француз пераплыў Атлантычны акіян у бочцы

72-гадовы француз Жан-Жак Савен пераплыў Атлантычны акіян у некіраванай капсуле, якая нагадвае бочку. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, на гэтае падарожжа спатрэбілася 122 дні.

Вандроўнік не ўплываў на рух капсулы і давяраў толькі ветру і цячэнням, якія ўрэшце прынеслі яго ў акваторыю Карыбскага мора. Савен паведаміў, што адчувае моцную палёгку, бо капрызлівыя вятры амаль паставілі пад пагрозу яго задумку.

Савен накіраваўся ў акіянічнае падарожжа ў снежні 2018 года з Канарскіх астравоў. Ад пачатку ён разлічваў, што ўкладзецца ў тры месяцы вольнага плавання.

Пакуль ён дрэйфуе далёка ад берагоў Вялікіх Антыльскіх астравоў. Калі Савен дасягне ўзбярэжжа, яму давядзецца вырашыць пытанне з дастаўкай капсулы-бочкі назад у Францыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі