9 лістапада пройдуць шэсце і мітынг у Лошыцы
Акцыя прымеркаваная да Дзядоў.
У нядзелю, 9 лістапада, у Мінску пройдзе шэсце, якое пачнецца а 12-й гадзіне каля будынку Палаца культуры "Лошыцкі" (вуліца Маякоўскага, 129). Пазней у Лошыцкім Яры на месцы масавых расстрэлаў, дзе ўсталяваны вялікі Крыж у памяць беларускіх пакутнікаў, адбудзецца мітынг.
На правядзенне мерапрыемства ёсць дазвол уладаў. Радыё Свабода не падае інфармацыі пра арганізатараў, але, верагодна, гэта сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія традыцыйна праводзяць гэтую акцыю.
Адзначым, што Лошыцкі Яр — адно са шматлікіх месцаў у Мінску і наваколлі, дзе ў сталінскія часы савецкія карныя органы расстралялі дзясяткі (па іншых звестках — сотні) тысяч людзей.
Фота — svaboda.org