92 тысячы куранят-бройлераў загінулі ў пажары ў Мінскай вобласці

Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка

Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка / Yandex

92 тысячы куранят загінулі ў пажары на Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы ў Мінскай вобласці. Увечары 7 верасня агонь ахапіў аднапавярховы будынак прадпрыемства ў пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёна.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 22:30. Неўзабаве ратавальнікі прыбылі да абабітага сэндвіч-панэлямі будынка птушніка 2012 года пабудовы.

У выніку пажару знішчаныя клеткі і абсталяванне для ўтрымання птушкі, пашкоджаныя сцены і дах будынка, загінулі 92800 куранят-бройлераў ва ўзросце 16 дзён. Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі