Абаронца футбольнай зборнай Беларусі Паўлавец працягне кар'еру ў Грэцыі
Аляксандр Паўлавец у новым клубе / lamia1964.gr
Абаронца футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Паўлавец працягне кар'еру ў Грэцыі. Ён будзе выступаць за клуб "Ламія" на правах арэнды — правы на гульца належаць расійскаму "Арэнбургу".
Паўлаўцу 26 гадоў. У Беларусі ён выступаў за "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" і брэсцкае "Дынама" (у 2019-м стаў чэмпіёнам краіны). Паспеў пагуляць ва Украіне, Польшчы, адкуль летась трапіў у Расію.
"Ламія" — адзін з аўтсайдэраў чэмпіянату Грэцыі (займае 13-е месца з 14-ці). "Я вельмі рады быць у Грэцыі... З нецярпеннем чакаю гульні са сваімі новымі таварышамі па камандзе і паспрабую дапамагчы камандзе дасягнуць яе мэтаў”, — цытуе словы беларуса клубная прэс-служба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.