АБСЕ: Грузавікі з беларускімі нумарамі перасеклі мяжу Расіі і “ДНР”

Некалькі дзясяткаў грузавікоў з беларускімі нумарамі перасекла расійска-ўкраінскую мяжу ў пункце пропуска “Гукава” і “Данецк”. Такія звесткі падае назіральная місія АБСЕ ў штотыднёвай справаздачы ад 7 ліпеня.

Паводле інфармацыі назіральнікаў, заўважана вялікая колькасць грузавікоў, якія перасякаюць мяжу ў абодвух кірунках. З Луганскай вобласці ў Расію перавозяць самазваламі вугаль, а таксама ажыццяўляюцца грузавыя перавозкі ў абодва бакі.

Большасць машын зарэгістраваныя ў Луганскай вобласці, але прадстаўнікі АБСЕ таксама заўважылі грузавікі з беларускімі і расійскімі нумарамі.

За тыдзень колькасць грузавікоў з беларускай рэгістрацыяй зменшылася з 48 да 38. Было заўважана, што аўтамабілі перасякалі мяжу ў абодвух кірунках.

Што было ў беларускіх грузавіках і каму яны належаць, не паведамлялася.

Кантрольна-прапускныя пункты “Гукава” і “Данецк” знаходзяцца на тым участку мяжы Расіі і Данецкай вобласці Украіны, які не кантралююць украінскія ўлады.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі