Перамовы з ЗША: ці ёсць за гэтым сталом месца дэмсілам — эфір з Вячоркам

Франак Вячорка / Еўрарадыё
У Мюнхене скончыла сваю працу чарговая канферэнцыя па бяспецы, у якой бралі ўдзел і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. У адной з асноўных дыскусій удзельнічала і Святлана Ціханоўская. Адначасова, калі глядзець на справаздачу прэс-службы Офіса, у яе на палях канферэнцыі адбылася вялікая колькасць сустрэч і перамоў з палітыкамі высокага ўзроўню розных краін свету. Падчас іх шмат казалася пра лёс Беларусі ў сувязі з перамовамі наконт спынення вайны ва Украіне. А ў гэты ж час стала вядома, што ЗША вядуць перамовы з Лукашэнкам пра зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.
Што адметнага адбылося падчас канферэнцыі і ці сапраўды сустрэчы Ціханоўкай падчас яе былі важнымі? Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Ці ёсць месца дэмсілам за сталом перамоў як наконт Украіны, так і наконт адносінаў Лукашэнкі і Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.