Абваліўся курс казахстанскага тэнге

Абваліўся курс казахстанскага тэнге

У панядзелак, 14 снежня, абваліўся курс казахстанскага тэнге. Па выніках ранішняй сесіі на Казахстанскай фондавай біржы, за 1 долар цяпер даюць 322,47 тэнге. Такім чынам, курс нацыянальнай валюты абнавіў гістарычны мінімум, зафіксаваны 9 лістапада — 312,65 тэнге за долар, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, у жніўні 2015-га Нацыянальны банк і ўрад Казахстана абявілі пра адмову ад валютнага калідора, нацыянальную валюту адпусцілі ў свабоднае плаванне. Пасля гэтага курс тэнге да долара да цяперашняга часу знізіўся больш чым на 65%.

Фота: ria.ru, Fotolia

Абваліўся курс казахстанскага тэнге

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі