Ацяпленне ў мінскіх садках і школах уключаць з 6 кастрычніка

Ацяпленне ў мінскіх садках і школах уключаць з 6 кастрычніка

Ужо ў чацвер, 6 кастрычніка, у дзіцячых садках і школах Мінска пачнуць уключаць ацяпленне. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Марыну Малаеву.

Па словах чыноўніцы, акрамя садкоў і школаў цяпло дадуць у лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, а таксама ўстановы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі.

Пры тэмпературы паветра вышэй за 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будуць рабіць у рэжыме прапальвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі