Ад апёкаў памёр яшчэ адзін пацярпелы з “Пінскдрэву”

Сёння ў Пінску пахавалі трох загінулых у выніку выбуху і пажару на "Пінскдрэве". З'явіліся звесткі пра смерць яшчэ аднаго, чацвёртага пацярпелага. Арганізацыю і аплату жалобных мерапрыемстваў узяў на сябе прафсаюзны камітэт прадпрыемства, паведамляе Радыё Свабода. Адміністрацыя заводу дапаможа пацярпелым ад пажару на "Пінскдрэве" грашовымі кампенсацыямі. Сем'і загінулых атрымаюць па 10 мільёнаў рублёў, пацярпелыя — па тры мільёны рублёў. Гэта будуць страхавыя выплаты. Кожны работнік быў застрахаваны ў “Белдзяржстраху” ад няшчасных выпадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі