Ад пачатку года ў Беларусі выявілі 170 злачынстваў, звязаных з парнаграфіяй
У Беларусі за 9 месяцаў 2010 года зарэгістравана болей за 170 злачынстваў, звязаных з распаўсюдам парнаграфіі. 9 справаў тычацца дзіцячага порна. За гэты ж перыяд ліквідавалі 7 порнасайтаў і адну студыю па выпуску і тыражаванні порнапрадукцыі, паведамляе БелаПАН. Напрыклад, у Гомелі асудзілі грамадзяніна Ізраілю і мясцовага жыхара, якія здзяйснялі над падлеткамі распусныя дзеянні сэксуальнага характару і здымалі гэта на відэа. Першаму прысудзілі 13,5 год турмы, а другому — 10 год пазбаўлення волі.