Ад пачатку перамір’я на Данбасе загінула 50 украінскіх вайскоўцаў
Такія звесткі апублікавала Міністэрства замежных спраў Украіны.
Яшчэ 316 салдат былі параненыя, загінула таксама 32 мірных жыхара. Антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны пачалася ў красавіку. Па дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту сталі больш за 3600 мірных жыхароў.
Перамір'е на Данбасе дзейнічае з 5 верасня. Дамоўленасці аб ім былі дасягнутыя на перамовах у Мінску.