Ад расійскага эмбарга экспарт беларускай сельгаспрадукцыі вырас на 7%
У жніўні 2014 года на экспарт пастаўлена сельгаспрадукцыі на суму больш як 325 млн долараў.
Як паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у параўнанні са жніўнем 2013-га рост склаў 107,2%.
А ў параўнанні з ліпенем 2014 года экспарт павялічыўся на 61 млн долараў, адзначае БелаПАН. Прычым 99% беларускага экспарту прыйшлося на Расійскую Федэрацыю.
Так, за жнівень 2014 года ў параўнанні са жніўнем мінулага года экспарт каўбасных вырабаў павялічыўся ў 1,6 раза, натуральнамалочнай прадукцыі — у 1,9 раза, масла — у 1,3 раза, сыроў - у 1,5 раза.
Фота — sabiedriskais.lv